У Віцебску адзначаць 135-ю гадавіну з дня нараджэння Марка Шагала
7 ліпеня, у дзень нараджэння Марка Шагала, мерапрыемствы пройдуць у дворыку дома-музея на Пакроўскай вуліцы, 11 і ў Арт-цэнтры на вуліцы Савецкай, 25. У гэты дзень тут наведвальнікаў прымаюць бясплатна.
У Арт-цэнтры Марка Шагала 7 ліпеня (пачатак у 10.00) адбудзецца круглы стол «Марк Шагал і літаратурная творчасць», арганізаваны сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Асаблівасці паэзіі і прозы мастака, пераклады яго тэкстаў на розныя мовы, выкарыстанне літаратурнай спадчыны Шагала ў культурнай (музейнай, бібліятэчнай) і турыстычнай дзейнасці – круг абмяркоўваемых пытанняў.
У Доме-музеі Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы з 17.00 да 19.00 адбудзецца тэатральна-музычны інтэрактыў «З днём нараджэння, Марк!».
Па ўсталяванай традыцыі свята пачнецца з ускладання кветак да помніка Марку Шагалу ў пачатку вуліцы – так па ўсталяванай традыцыі з году ў год, у дзень нараджэння Майстра гараджане аддаюць даніну памяці земляку, які зрабіў Віцебск сусветна вядомым. У садзе дома-музея зноў сабрацца запрашаюць усіх, хто шануе традыцыі і слаўнае імя мастака. Свята падрыхтавалі Музей Марка Шагала і Віцебская яўрэйская абшчына. У праграме: вершы пра мастака і Віцебск, чытанне галоў з кнігі «Маё жыццё», апавяданні і гісторыі пра традыцыі і святы яўрэйскага календара, музычныя нумары ад вакальнага ансамбля «Кохавім», танцавальны флэшмоб, тэатральныя сцэнкі ад аматарскага тэатра «Менора» і многае іншае. Уваход вольны.З 21.00 да 23.00 у Доме-музеі Марка Шагала – тэатральна-музейны вечар «Каб раскрылася мая душа…». Будзе адкрыта музейная экспазіцыя, супрацоўнікі прапануюць гасцям прайсці новы займальны квэст па творчасці мастака і экспазіцыі музея.
А ў 22.00 пачнецца эксклюзіўны начны паказ спектакля «Шагал... Шагал...» – этюды памяці па п'есе У.Драздоўскага «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (цана білета – 10 рублёў).8 ліпеня ў той жа час адбудзецца паўтарэнне праграмы святочнага тэатральна-музейнага вечара «Каб раскрылася мая душа…».