У Віцебску перакрыюць рух у сувязі з шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак
У Віцебску 21 снежня будзе перакрыты цэнтр горада ў сувязі з шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Рух будзе перакрыты з 18.45 да 19.20 для ўсіх відаў транспарту на вуліцы Леніна ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі, дзе пройдзе святочнае шэсце ў рамках акцыі «Запалім ёлку разам!».
Аўтобусы будуць рухацца па аб'язных маршрутах праз вуліцу Смаленскую і вуліцу Генерала Белабародава. Тралейбусы №1 і №8 пойдуць ад мікрараёна Фрунзэ да вуліцы Жасткова, ад вакзала і Смаленскага рынку – па праспекце Фрунзэ; тралейбусныя маршруты па праспекце Чарняхоўскага – да канечнага прыпынку «Плошча Перамогі».