У Віцебску ўшанавалі памяць супрацоўніка КДБ, які загінуў падчас спецаперацыі
У Віцебску ўшанавалі памяць супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які загінуў падчас спецаперацыі, праведзенай напярэдадні ў Мінску.
Прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур і грамадскасці Віцебскай вобласці ўсклалі кветкі да мемарыяла супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў вобласці, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку. Гэты мемарыял — даніна памяці не толькі міліцыянтам, але і ўсім праваахоўнікам, якія аддалі жыццё ў справе барацьбы са злачыннасцю, паведамілі ў прэс-службе УКДБ па Віцебскай вобласці. Таксама ў ведамстве падкрэслілі, што падобныя акцыі прайшлі па ўсёй краіне, каб прадэманстраваць глыбокую павагу грамадства да такіх учынкаў і падтрымку сям'і забітага.