У Віцебску ўшанавалі памяць ахвяр злачынства генацыду

В Витебске почтили память жертв преступления геноцида
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Генеральная Асамблея ААН пастанавіла адзначаць гэту дату 9 снежня не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1948-м была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

У 2022 годзе ў Беларусі быў зацверджаны закон «Аб генацыдзе беларускага народа», каб захаваць памяць аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Ад рук акупантаў і іх пасобнікаў загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Яшчэ адна трагічная старонка таго перыяду — татальнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва.

У Віцебску мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду, прайшлі ў цэнтры горада. Прадстаўнікі абласной і гарадской улады, грамадскіх арганізацый і духавенства ўсклалі кветкі да памятнага знака «Непараўнальнаму мужнасці савецкіх патрыётаў, пакараных на гэтым месцы нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 — 1944 гадах» каля Ратушы.

Таксама супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея арганізавалі для школьнікаў экскурсіі ў былую турму СД ( вул. Крылова, 7).




"Віцебскія весці"