У Віцебску ўшануюць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў
У нядзелю, 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў а 10 гадзіне адбудуцца мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў да помніка «Боль». У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, вайскоўцы Віцебскага гарнізона. Запрашаюцца ветэраны афганскай вайны, 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, родныя загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўдзельнікаў лакальных войнаў.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ВДУ імя П.М.Машэрава пройдзе XVII адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе, прысвечаны памяці вайскоўцаў, якія загінулі ў Афганістане.