У Віцебску падведзены вынікі конкурсу фотарэкламы кнігі «Ein Buch zum Verlieben»

В Витебске подведены итоги конкурса фоторекламы книги «Ein Buch zum Verlieben»
27 лютага ў Нямецкай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбылося падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу фотарэкламы кнігі «Ein Buch zum Verlieben» – «Кніга, у якую можна закахацца», які праводзіўся з 9 студзеня па 16 лютага 2014 г.

Активны ўдзел прынялі навучэнцы СШ № 34 і СШ № 45, ВГТК, студэнты ВГТУ і ВГМУ. Усяго на конкурс было прадстаўлена 59 работ. Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам. Сярод навучэнцаў школ і ССНУ I месца – Мікіта Добытовкін (СШ № 45), II месца – Вера Федосеева і Ганна Семенчанка (СШ № 34), III месца – Аліна Котлярова і Ягор Літвінскі (ВГТК). Сярод студэнтаў ВНУ I месца – Анастасія Зубрыцкая (ВГТУ), II месца – Юлія Грэцкая (ВГМУ), III месца – Ганна Шаталовіч (ВГМУ). Самай крэатыўнай была прызнана праца навучэнкі ВГТК Алены Шмаковай, самай арыгінальнай – вучня СШ № 34 Мікіты Дзямешчанкі, а самай змястоўнай – студэнткі ВГТК Дзіяны Кузьміч. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, прадастаўленыя партнёрам конкурсу Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.

З конкурснымі работамі можна азнаёміцца ў Нямецкай чытальнай зале абласной бібліятэкі.

Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна