У Віцебску падвядуць вынікі конкурсу «Сочы. Алімпійская гісторыя беларусаў»

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і спорту 16 рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Журы разгледзела больш за 500 работ (фільмы, прэзентацыі, вершаваныя творы, сачыненні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнай творчасці).

З мэтай развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення і больш глыбокага вывучэння пытанняў, звязаных з развіццём алімпійскага руху, Прадстаўніцтвам НАК Беларусі ў Віцебскай вобласці (пры падтрымцы ўпраўленняў адукацыі, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама) быў арганізаваны абласны творчы конкурс «Сочы. Алімпійская гісторыя беларусаў».

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і спорту 16 рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Журы разгледзела больш за 500 работ (фільмы, прэзентацыі, вершаваныя творы, сачыненні, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнай творчасці).

2 мая у 12.00 у Віцебскім мастацкім музеі ( вул. Леніна, 32) адбудзецца урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу ва ўсіх намінацыях і адкрыццё выставы работ яго ўдзельнікаў. Выстава будзе працаваць да 22 мая. Усе жадаючыя змогуць яе наведаць і прыняць удзел у глядацкім галасаванні для вызначэння прыза глядацкіх сімпатый.

Падчас адкрыцця выставы прагучаць вершаваныя творы, будуць паказаны фільмы, прысвечаныя ўдзелу прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у Алімпійскіх гульнях у Сочы.