У Віцебску падвялі вынікі работы абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў

В Витебске подвели итоги работы областной организации профсоюзов работников госучреждений
Прафсаюзы работнікаў дзяржустаноў Віцебскай вобласці падвялі вынікі работы за пяць гадоў.


– Абласная арганізацыя прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў з’яўляецца адной з лепшых Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, паказваючы высокія вынікі ў культурна-масавай рабоце, патрыятычным выхаванні моладзі, праяўляючы актыўны ўдзел у спартыўна-масавай рабоце, спаборніцтвах, злётах. За справаздачны перыяд створана 74 новыя пярвіныя прафсаюзныя арганізацыі. Таксама адным з напрамкаў яе дзейнасці з’яўляецца міжнародная работа. Прафсаюз актыўна супрацоўнічае з расійскімі абласцямі, – адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка.

Адкрываючы справаздачна-выбарную канферэнцыю, старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў Алена Няфёдава падкрэсліла, што падвядзенне вынікаў сумеснай работы праходзіць у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя стварэння інстытута Прэзідэнцтва, Год якасці.

– І сёння мы знаходзімся на актыўным этапе выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Лідары нашых раённых арганізацый і пярвічак горада Віцебска, спецыялісты абласной арганізацыі, прафсаюзны актыў прымалі актыўны ўдзел у адзіных днях інфармавання, дыялогавых пляцоўках, інфармацыйных сустрэчах у працоўных калектывах. Усяго адбылося больш за 100 такіх мерапрыемстваў, – дадала Алена Няфёдава. – У склад Віцебскай абласной і раённых выбарчых камісій ад нашага прафсаюза ўключана 20 чалавек. Больш за 300 з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, актыўна праводзяць работу па зборы подпісаў.

У структуру Віцебскай абласной арганізацыі ўваходзяць 21 раённая, 1 Наваполацкая гарадская арганізацыя і 377 пярвічак (усяго амаль 20 тыс. чалавек). 100% ахоп прафсаюзным членствам у Бешанковіцкай, Верхнядзвінскай, Глыбоцкай, Докшыцкай, Лёзненскай, Пастаўскай, Расонскай, Чашніцкай і Шаркаўшчынскай раённых арганізацыях. У Віцебску гэты паказчык дасягнуты ў 71 арганізацыі з 79. Усяго за пяць гадоў заключана 59 новых калектыўных дагавораў, у тым ліку 19 – у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці.

– З 2021 года практычна ўсе статутныя мерапрыемствы абласная арганізацыя праводзіць у пашыраным складзе. Зарэкамендавала сябе практыка выязных пасяджэнняў. Толькі ў 2023-2024 гадах мы правялі выязныя прэзідыумы ў 7 раёнах: Аршанскім, Браслаўскім, Гарадоцкім, Віцебскім, Талачынскім, Сенненскім, Докшыцкім. Абавязкова пры гэтым запрашалі прафактыў з іншых рэгіёнаў і горада Віцебска, каб абмяняцца вопытам работы і пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі. Добрай традыцыяй стала ўдзел у ходзе такіх мерапрыемстваў у мітынгах-рэквіемах, рэканструкцыях, патрыятычных акцыях на месцах баёў і воінскіх пахаванняў, – расказала Алена Няфёдава.

Таксама ў ходзе канферэнцыі заслуханы даклад рэвізійнай камісіі, намечаны асноўныя напрамкі дзейнасці на далейшы перыяд. Работа абласной арганізацыі за справаздачны перыяд удзельнікамі была аднагалосна адобрана.

Адным з ключавых момантаў прафсаюзнага мерапрыемства сталі выбары старшыні Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Удзельнікі канферэнцыі аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Алены Няфёдавай.

"Віцебскія весці"