У Віцебску падвялі вынікі працоўнага семестра і ўзнагародзілі найлепшых студатрадаўцаў

В Витебске подвели итоги трудового семестра и наградили лучших студотрядовцев
Каля 2 тыс. юнакоў і дзяўчат у складзе 97 студатрадаў Віцебска на летніх канікулах былі задзейнічаны на сельскагаспадарчых, будаўнічых работах, у добраўпарадкаванні, арганізацыі адпачынку дзяцей у нашай краіне і за мяжой.

Як распавёў намеснік старшыні гарвыканкама Віктар Глушын, віцебскія студэнты першымі з беларусаў пабывалі на летніх працах у Рэспубліцы Малдова, дзе паказалі сябе з лепшага боку.

 

 

Віктар Валер'евіч падкрэсліў, што ў юбілейны, 55-ы, для студатрадаўскага руху год асабліва прыемна ўшаноўваць хлопцаў і тых, хто дапамагаў ім у добрай справе. Так, лідарам у працоўным семестры – 2018 прызнаны атрад «Фенікс» Віцебскага меданіверсітэта, а яго камандзір Сяргей Коледаў і камісар Аляксей Вераценнікаў узнагароджаны граматамі.

Хлопцы з «Фенікса» два месяцы былі заняты на абласной будоўлі: дапамагалі добраўпарадкаваць інтэрнаты №№1 і 2 альма-матар. Сяргей Коледаў падзяліўся, што яго байцы засталіся задаволены і пладамі сваёй працы, і атрыманым матэрыяльным узнагароджаннем.

 

 

Акрамя студатрадаўцаў, узнагароды атрымалі і тыя, хто аказваў дапамогу, у тым ліку ў працаўладкаванні ў летні перыяд: тэрытарыяльныя і штабы працоўных спраў, наймальнікі. Сярод апошніх – прадпрыемствы не толькі Віцебска, але і вобласці: прамысловыя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, аўто- і чыгуначныя; установы адукацыі і аховы здароўя.

"Віцебскія весці".