У Віцебску з'явілася пляцоўка для стрыт-воркаута

В Витебске появилась площадка для стрит-воркаута

Сёння ў Віцебску на тэрыторыі сярэдняй школы №23 адкрылася першая ў вобласці вулічная спартыўная пляцоўка для заняткаў варкаўтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З ініцыятывай стварэння такой пляцоўкі віцебскія актывісты руху Street Workout звярнуліся ў гарадскі Савет дэпутатаў і заручыліся асабістай падтрымкай яго старшыні Міхаіла Партнога. У якасці ўзору пляцоўкі яны прапанавалі тыпавы праект, які шырока распаўсюджаны ў Расіі. "Гэта шматфункцыянальная пляцоўка для розных напрамкаў варкаўту з брусамі і стойкамі розных памераў, рукаходам, шведскімі сценкамі, квадратным турнікам і іншымі канструкцыямі. Адначасова тут могуць займацца каля 20 чалавек", - распавёў адзін з ініцыятараў, намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання "Аптымаліст" Андрэй Самсонаў. Акрамя таго, на тэрыторыі школы з дапамогай гарадскіх і абласных прадпрыемстваў былі добраўпарадкаваны футбольнае поле і бегавыя дарожкі, праведзена асвятленне. Увесь комплекс спраектавала УП "Інстытут Віцебскграмадзянпраект".

Добраўпарадкаванне спартыўнай пляцоўкі вялося на дабрачыннай аснове. ЖРАС Першамайскага раёна знайшоў спонсараў з ліку прыватных фірмаў, якія далі жалеза, а ААТ "Віцебскі завод трактарных запасных частак" зварыла патрэбныя для пляцоўкі канструкцыі.

"Такі ініцыятыву абавязкова варта было падтрымаць, таму што моладзі трэба прапаноўваць альтэрнатыву шкодным звычкам і камп'ютары, прыцягваць яе да здаровага ладу жыцця. Гэта важны напрамак дзяржаўнай палітыкі. Таму сёння я яшчэ раз нагадаў кіраўнікам адміністрацый трох раёнаў горада, каб яны захоўвалі наяўныя ў дварах вулічныя спартыўныя комплексы і стваралі новыя", - пракаментаваў сваё стаўленне да падзеі Міхаіл Партной. Паводле яго слоў, да мая 2015 года аналагічныя пляцоўкі з'явяцца ў Кастрычніцкім і Чыгуначным раёнах горада.

Адкрыццё пляцоўкі стала ключавой падзеяй спартыўна-мастацкага свята "Здароўе, сіла, прыгажосць!", арганізаванага гарвыканкамам і ўпраўленнем спорту і турызму аблвыканкама. Жыхары мікрараёна, вучні СШ №23 і моладзь горада паглядзелі паказальныя выступленні актывістаў варкаўта, канцэрт творчых калектываў, змаглі паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах і эстафетах.

Стрыт-воркаўт (Street Workout - вулічная трэніроўка) - рух, у аснове якога здаровы лад жыцця: адмова ад шкодных звычак, правільнае харчаванне, пабудова моцнага, стройнага цела і г.д. Воркаўт уключае ў сябе заняткі на брусах і турніках, шведскіх сценках, гарызантальных лесвіцах і іншых канструкцыях або наогул без іх выкарыстання (на зямлі) са складанымі элементамі і трукамі.

Кацярына Князева