У Віцебску з'явіўся новы аўтобусны экспрэс-маршрут
З 17 жніўня па рашэнні Віцебскага гарвыканкама ў абласным цэнтры з'явіцца новы аўтобусны экспрэс-маршрут 10Э, які звяжа густанаселены мікрараён Поўдзень-7 з чыгуначным вакзалам.
За кошт скарачэння колькасці прыпынкаў хуткасць руху павялічыцца ў два разы. Кошт праезду складзе 4,5 тысячы рублёў. У аўтобусе будуць дзейнічаць гарадскія праязныя білеты, а таксама льготы для інвалідаў, школьнікаў і некаторых іншых катэгорый. Пакуль па дадзеным маршруце будзе курсіраваць адзін аўтобус.
У найбліжэйшай перспектыве – увядзенне яшчэ некалькіх падобных экспрэс-маршрутаў, якія павінны палепшыць транспартныя зносіны паміж новым мікрараёнам Білева-3 і чыгуначным вакзалам.
Аляксандр Кутынко, “Віцебскія весці”.