У Віцебску з'явіцца новая магістраль на стыку вуліц Баўмана, Працы і Люднікава

В Витебске появится новая магистраль на стыке улиц Баумана, Труда и Людникова
Наступны год на ўчастку ў межах чырвоных ліній вуліц Даватара і Баўмана, праспектаў Фрунзе і Люднікава будзе адкрыта магістраль раённага значэння: працяг вуліцы Баўмана – працяг вуліцы Працы – праспект Люднікава.

Складанасць ландшафту запатрабуе нямала намаганняў будаўнікоў: з трох бакоў тэрыторыя акружана транспартнымі артэрыямі горада, з чацвёртай працякае Віцьба, а частка размешчана ў водаахоўнай зоне. Папярэдне неабходна будзе пабудаваць інжынерныя сеткі збудаванняў, а таксама аднавіць і добраўпарадкаваць тэрыторыю пасля пракладкі камунікацый. Генпадрадчыкам будаўніцтва аб'екта з'яўляецца прадпрыемства «Пліса-Строй».

Ужо зараз ТАА «АВК цеплабуд» займаецца пераносам цеплатрасы каля будынка Інстытута тэхнічнай акустыкі. Гары пяску, разарваная дарога і драўляны насціл — прагуляцца, як некалі, з Фрунзе ў бок Віцьбы гараджане не могуць. Але гэта часова: па ўласных ацэнках спецыялістаў прадпрыемства, работы выкананы прыкладна на траціну. Штодня на аб'екце задзейнічана каля 30 чалавек і 6 адзінак тэхнікі, самазвалы і экскаватары, скончыць плануюць у гэтым месяцы.

Дарожнае палатно праспекта Люднікава таксама намякае на будучыя змены. Бліжэй да моста на дарозе стаяць знакі, якія абмяжоўваюць рух, і ўказальні правядзення дарожных работ. На трамвайных шляхах часткова заменены рэйкі, месцамі знята плітка і засыпаны шчэбень, а рабочыя службы шляху ўкладваюць асфальт, рухаючыся ў бок вуліцы Гагарына.

-- Вядзецца прафілактычны рамонт, -- пракаментаваў дырэктар аблаўтатранса Сяргей Мядзведзеў. – Акрамя таго, мы хочам унесці пасільны ўклад у стварэнне аблічча гарадскіх вуліц, асучасніць праспект Люднікава і зрабіць яго лагічным працягам вуліцы Гагарына, усталяваўшы тры новыя прыпыначныя павільёны — такія, як каля чыгуначнага вакзала. Ужо ў маі гараджане змогуць імі скарыстацца.