У Віцебску зьявяцца візавыя цэнтры Літвы
Пасольства Літвы ў Мінску штодня выдае каля 1100 віз, але яго тэхнічныя магчымасці дасягнулі мяжы. Электронная сістэма рэгістрацыі пастаянна атакуецца, чэргі ля пасольства не скарачаюцца. Для вырашэння гэтых праблем Міністэрства замежных спраў Літвы мае намер прыцягнуць знешніх пастаўшчыкоў паслуг.
Пасольства Літвы ў Мінску штодня выдае каля 1100 віз, але яго тэхнічныя магчымасці дасягнулі мяжы. Электронная сістэма рэгістрацыі пастаянна атакуецца, чэргі ля пасольства не скарачаюцца. Для вырашэння гэтых праблем Міністэрства замежных спраў Літвы мае намер прыцягнуць знешніх пастаўшчыкоў паслуг. Чакаецца, што пасля заканчэння абвешчанага конкурсу ўжо восенню ў некаторых рэгіёнах Беларусі адкрыюць візавыя цэнтры. Адпаведную інфармацыю на запыт рэсурсу Delfi.lt прадаставіў МЗС Літвы.
Цэнтры будуць мець неабмежаваныя магчымасці па абслугоўванні асоб, якія звяртаюцца па візы, а таксама па прадастаўленні дадатковых паслуг.
Кацярына Князева, "Віцебскія весці"