У Віцебску купляюць літары рускага алфавіту

29 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. У Віцебску купляюць літары рускага алфавіта, прычым дорага. У мясцовых газетах раз-пораз з'яўляюцца прыватныя аб'явы дзіўнага, на першы погляд, зместу: "Куплю літару "І", дорага", перадае ўважлівы чытач і карэспандэнт БЕЛТА. Як аказалася, азартныя віцябляне такім чынам збіраюць 10 невыграшных латарэйных білетаў "Ваша лато", на якіх ёсць літары, што складаюць слова "Аўтамабіль" у надзеі выйграць сапраўдную машыну. Як паведамляе афіцыйны сайт "Беларускіх латарэй", спецыяльны розыгрыш праводзіцца па невыграшных у тыражах №№ 407-415 (з 5 снежня 2009 г. па 30 студзеня 2010 г. уключна) латарэйных білетах "Ваша лато". Можна выказаць здагадку, што аўтар працытаванай аб'явы мае ўсе шансы стаць шчаслівым уладальнікам уласнага аўтамабіля, раз ён гатовы дорага купіць усяго адну літару. Дарэчы, разам з "І" заўважаны попыт на "Ь". Начальнік аддзела па Віцебскай вобласці РУП "Беларускія латарэі" Наталля Дзямінава адзначыла, што жыхары паўночнага рэгіёна Беларусі вельмі азартныя. Прычым з надыходам зімы іх азарт узрастае - пра гэта сведчыць аб'ём продажаў. Розыгрыш прызавога фонду спецыяльнага розыгрышу "Ваша лато" адбудзецца 20 лютага 2010 года. Характэрна, што 24 лютага 1466 года ўдава мастака Ян ван Эйка правяла першую ў Еўропе дабрачынную латарэю на карысць бедных, тым самым паклаўшы пачатак афіцыйнай гісторыі латарэй і зрабіўшы 24 лютага іх днём нараджэння.-0-