У Віцебску пасля рэканструкцыі адкрыўся падземны пераход, на чарзе – будаўніцтва яшчэ аднаго

В Витебске после реконструкции открылся подземный переход, на очереди – строительство еще одного
Пасля рэканструкцыі адкрыўся падземны пераход у Віцебску на скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Петруся Броўкі.

Дакладней, пешаходы апошнім часам ім ужо карысталіся, але цяпер усе работы завершаны канчаткова.

Работы працягваліся са студзеня 2016-га. За год з невялікім сцены абклалі пліткай, уклалі новыя бетонныя асновы праходаў, а на іх – тратуарную плітку, загерметызавалі стыкі, усталявалі новыя лесвіцы, зрабілі падвесныя столі, зманціравалі асвятленне, сістэму відэаназірання. На выкананне усіх работ па праекце пайшло амаль 1,2 млн рублёў.

– У асноўным былі складанасці, звязаныя з гідрагеалагічнымі ўмовамі. Пад пераходам залягаюць гліністыя грунты, і з вадой давялося змагацца з дапамогай спецыяльных сістэм гідраізаляцыі, – распавёў галоўны канструктар УП «Інстытут «Віцебскграмадзянпраект» Аляксей Радзюш.


Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін падзякаваў усім, хто быў датычны да гэтага праекта, – заказчыка ДП «УКС города Віцебска», праекціроўшчыкаў УП «Інстытут «Віцебскграмадзянпраект», генпадрадчыка ТАА «Пліса Строй». Асобным спецыялістам уручаны іменныя падзякі і грашовыя ўзнагароджанні за працу.


– Цяпер пачнем будаўніцтва пераходу на скрыжаваннівуліцы Броўкі з праспектам Будаўнікоў. Праектныя працы па ім ужо скончаны, – адзначыў Віктар Паўлавіч.

 

АЛЕНА АЛІМАВА, Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА, «Віцебскія весці».