У Віцебску прадставілі лагатып «Славянскага базару ў Віцебску-2019»

В Витебске представили логотип «Славянского базара в Витебске-2019»
Лагатып XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прадстаўлены 8 лютага на выставе прадпрыемстваў і арганізацый, прымеркаванай да цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў звання «Чалавек года Віцебшчыны-2018».



У аснове фірменнага знака заўсёды застаецца выява музычнай ноты, стылізаванай пад васілёк, але кожны год эмблема выглядае па-новаму дзякуючы мастацкай інтэрпрэтацыі тэмы.

Аўтарамі графічнага стылю для XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе з 11 па 15 ліпеня, выступілі мастакі-дызайнеры Цэнтра культуры «Віцебск» Юлія Крук і Алена Міклушова. Нота-васілёк — у цэнтры кампазіцыі, ад яе, нібы фестывальны феерверк, разлятаюцца рознакаляровыя пялёсткі.

Фірменны знак будзе выкарыстаны на друкаванай прадукцыі, сувенірах, картках акрэдытацыі «Славянскага базару ў Віцебску»-2019. 

"Віцьбічы".