У Віцебску прадставілі воблачныя рашэнні для дзяржаўных органаў і бізнес-сектара
З 8 па 11 чэрвеня Віцебская вобласць стала пляцоўкай для абмеркавання пытанняў цыфравізацыі рэгіёна. Праграму, арганізаваную Аператыўна-аналітычным цэнтрам і інфраструктурным аператарам Беларусі – СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (гандлёвая марка beCloud), адкрыў 8 чэрвеня семінар па цыфравізацыі дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства.
Тут прэзентавалі магчымасці Рэспубліканскай воблачнай платформы і Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных. Выкарыстанне гэтых сэрвісаў забяспечыць бізнесу, грамадству і дзяржаве якасна новы бяспечны і разумны ўзровень інфармацыйных працэсаў, дасць вялікія магчымасці для развіцця рэгіёна.

— «Дзяржаўнае воблака» дазваляе захоўваць даныя, у тым ліку персанальныя, так, каб зламыснікі не маглі іх выкрасці. Больш за 500 арганізацый ужо карыстаюцца гэтымі паслугамі, — паведаміў генеральны дырэктар СААТА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» Алег Седзяльнік.
На семінары быў прадстаўлены маштабны праект «Нацыянальная SMART-платформа», які стане адной з асноў для будаўніцтва разумных гарадоў у Беларусі. Ён дазволіць збіраць і агрэгаваць даныя інфармацыйных сістэм і сістэм кіравання, аналізаваць іх і імгненна выпрацоўваць рашэнні, у некаторых выпадках нават без удзелу чалавека. Запуск платформы плануецца ў гэтым годзе, але ўдасканальвацца яна будзе пастаянна, у залежнасці ад з'яўлення новых прыбораў, тэхналогій і задач.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі і пытанні забеспячэння інфармацыйнай бяспекі інфармацыйна-камунікацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца дзяржсектарам.
Канстанцін Булатаў, начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, расказаў пра тое, як следчыя сыходзяць ад папяровых носьбітаў, пра працу над стварэннем электроннай справы і даў рэкамендацыі па зніжэнні рызык замахаў на інфармацыю, мінімізацыі фінансавых і іміджавых страт. Ён адзначыў, што «Дзяржаўнае воблака» — адзін са сродкаў дасягнення гэтых мэт.

— Укараненне электронных баз даных мінімізавала працэсуальныя і эканамічныя затраты на ўстанаўленне злачынца і расследаванне крымінальнай справы. Інфармацыя ў іх абаронена спецыяльнымі пратаколамі шыфравання, і доступ ёсць толькі ў следчых па л

лакальнай сетцы. Фактаў узлому або несанкцыянаванага доступу да базы даных не зарэгістравана, — расказаў Канстанцін Булатаў.
З 9 па 11 чэрвеня адбудуцца рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі Аршанскага, Полацкага, Глыбокскага райвыканкамаў, Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама прэзентацыі на прадпрыемствах вобласці.