У Віцебску прэміямі абласнога Савета дэпутатаў узнагародзілі таленавітую творчую моладзь

16 юных талентаў — адораных, працавітых, адказных — сталі ўладальнікамі прэміі абласнога Савета дэпутатаў. Для творчых дзяцей гэта падзея больш чым значная, бо не кожны дзень іх заслугі прызнаюць на высокім узроўні.





Па словах старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Церанцьева, прэмія — не проста прэстыжная ўзнагарода, але і нядрэнная матэрыяльная падтрымка адораных маладых людзей.






— У рэспубліцы і на Віцебшчыне сёння шмат робіцца для падтрымкі таленавітай моладзі. Нам ёсць чым ганарыцца! У нас вельмі таленавітая моладзь, якую неабходна падтрымліваць. Для гэтага дадзеная прэмія і была створана ў 2014 годзе. За гэты час каля 60 навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і больш за 35 выхаванцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва сталі ўладальнікамі узнагарод. Дарэчы, геаграфія ўладальнікаў прэміі штогод расце. Сярод узнагароджаных рабят ёсць прадстаўнікі не толькі Віцебска, але і Докшыц, Лепеля, Шуміліна, Оршы і іншых рэгіёнаў, — канстатаваў Уладзімір Церанцьеў.



