У Віцебску спынілі дзейнасць чарговай наркалабараторыі
28 мая быў затрыманы непрацуючы раней судзімы жыхар Віцебска 1989 года нараджэння, у якога падчас асабістага вобыску выяўлена небяспечны наркатычны сродак – гашыш (масай 0,8 грама)
Яго затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Кастрычніцкага райаддзела горада Віцебска падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па спыненні канала пастаўкі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Пры далейшым вобыску на здымнай кватэры было выяўлена каля 25 грамаў небяспечнага наркатычнага сродку – гашыш, 15 грамаў амфетаміну, 4 грама
марыхуаны, а таксама спецыяльнае лабараторнае абсталяванне (колбы, змеевікі, кранштэйны, кампрэсарныя помпы для стварэння вакууму, пластмасавыя і шкляныя ёмістасці, лейкі, імпульсныя і электронныя вагі, сістэма вентыляцыі і абагрэву, рэспіратары і інш.) і прэкурсоры (ацэтон, бром, саляная кіслата, метеламін, бензол, серная кіслата), прызначаныя для вырабу псіхатропных рэчываў.
Грамадзянін затрыманы. Праводзіцца праверка.
Аляксандр Казючиц