У Віцебску пажылы бацька зарубіў сякерай сына

У суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 84-гадовага жыхара Віцебска па абвінавачванні ў забойстве сына, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Валерый Сцяпанаў.

Абвінавачваны жыў з сынам, які неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку крымінальнай, піў, ладзіў дома скандалы.

У маі, пасля чарговага канфлікту, дачакаўшыся, калі дэбашыр засне, бацька з сякерай у руках зайшоў у яго пакой і нанёс каля двух дзясяткаў сякучых удараў у галаву. Затым лёг спаць. Аб тым, што здарылася, паведамілі на наступны дзень сваякі.

"У ходзе следства абвінавачваны віну прызнаў цалкам. І растлумачыў, што такія людзі, як яго сын, павінны быць у зямлі, а не хадзіць па ёй. Эксперты далі заключэнне аб тым, што ў момант здзяйснення злачынства ён кантраляваў свае дзеянні і ў стане моцнага душэўнага хвалявання не знаходзіўся", - дадаў Валерый Сцяпанаў.

Санкцыя артыкула (ч. 2 арт.139 КК) прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвага зняволення або смяротнага пакарання. Гэта значыць, што пенсіянер можа правесці астатак жыцця ў турме. Канчатковае рашэнне па гэтай справе прыме абласны суд.

Кацярына Князева, БЕЛТА