У Віцебску прэзентавалі фірмовы стыль XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
"Прадстаўляем вашай увазе фірмовы стыль XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», - паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск». - Сёлета натхняльнікам зноў стаў васілёк. Эксперыментуючы з кветкай, рана ці позна мы прыходзім да лагічнага спляцення васількоў у вянок, што ў кантэксце айдентыкі і архетыпу фестывалю больш чым апраўдана".
Прынцып пляцення вядомы кожнаму з малых гадоў, як і «Славянскі базар у Віцебску» вядомы кожнаму беларусу. Аднак разам з гэтым, як у вянок можна дадаць розныя кветкі, так і ў праграму фестывалю з году ў год уплятаюцца новыя праекты і формы працы - праводзяць паралель арганізатары фестывалю.⠀XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 9 па 15 ліпеня. А першыя квіткі паступяць у продаж 16 лютага.
"Віцьбічы"