У Віцебску прэзентавалі інфармацыйна-даведачнае выданне «8 вялікіх бітваў. 1941 – 1945 гг.»

В Витебске презентовали информационно-справочное издание «8 великих битв. 1941 – 1945 гг.»
Удзельнікі аўтапрабегу Масква – Мінск, прысвечанага 75-й гадавіне стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», прэзентавалі ў абласной бібліятэцы інфармацыйна-даведачнае выданне «8 вялікіх бітваў. 1941 – 1945 гг.».

Прадстаўляючы чытачам экіпаж аўтапрабегу, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Егораў распавёў аб падрыхтоўцы да юбілею Перамогі на Віцебшчыне, адзначыў значнасць сумеснай патрыятычнай работы. У праграме аўтапрабегу – сустрэчы з моладдзю падчас прыпынкаў па маршруце, азнаямленне чытацкай аўдыторыі з кнігай аб галоўных бітвах Вялікай Айчыннай.

Апублікаваная ў выданні інфармацыя аб бітвах пад Масквой, Сталінградам і Курскам, прарыве блакады Ленінграда, аперацыі «Баграціён», узяцці Берліна і разгроме мілітарысцкай Японіі ілюстравана фотаздымкамі і картамі. Да яго прыкладаецца дыск з песнямі ваенных гадоў і тэматычнымі дакументальнымі фільмамі. Складзены даведніка – чарапавецкі аўтар, у мінулым ваенны ўрач Сяргей Палонскі (на фота) – падарыў яго экзэмпляр абласной бібліятэцы.

"Віцебскія весці".