У Віцебску пры пажары загінуў чалавек

В Витебске при пожаре погиб человек

Суботнім вечарам у Віцебску па вул. 1-я Пралетарская адбыўся пажар у кватэры. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне і гарэнне ў двухпакаёвай кватэры, размешчанай на другім паверсе.

Гаспадар кватэры 1966 г.н., непрацуючы, пражываў адзін. Са слоў суседзяў, характарызаваўся здавальняюча, напярэдадні пажару яго ніхто не бачыў. Пракраўшыся ў кватэру, ратавальнікі выявілі ў пакоі на ложку труп гаспадара.

З прычыны моцнага задымлення ў пад'ездзе стварылася пагроза жыццю пражываючым у ім людзям. З кватэр вышэй размешчаных паверхаў па лесвічных маршах выратаваны 5 чалавек, з іх двое дзяцей і трое пенсіянераў. Дзяцей ратавальнікі выносілі з задымленай зоны па лесвічных маршах з выкарыстаннем масак для ратаванага. Яны былі дастаўлены ў дзіцячую абласную бальніцу, а пасля агляду медыкаў адпушчаны дадому. 81-гадовы пенсіянер, якога таксама вынеслі работнікі МНС, быў шпіталізаваны ў абласную бальніцу з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння». Яшчэ два пенсіянеры 1954 і 1936 г.н. у выніку пажару не пацярпелі і медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Асноўная разгляданая версія ўзнікнення пажару – неасцярожнасць пры курэнні загінулага. У выніку пажару ў пакоі двухпакаёвай кватэры пашкоджана маёмасць, задымлены сцены, столь.

Даведка. У горадзе Віцебску па стане на 6 красавіка 2015 года адбылося 29 пажараў, на якіх загінула 7 чалавек, у 2014 годзе за аналагічны перыяд адбылося 49 пажараў, загінула 5 чалавек.

Таццяна Барысевіч,

старшы інспектар групы прапаганды

і навучання Віцебскага ГРАС