У Віцебску пры пажары загінуў чалавек

В Витебске при пожаре погиб человек

За мінулыя суткі ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбылося 2 пажары, на якіх загінуў 1 чалавек, пашкоджаны 2 будынкі, пры ліквідацыі наступстваў ДТЗ выратаваны (дэблакаваны) 1 чалавек. З пачатку 2015 года ў Віцебскай вобласці адбылося 359 пажараў, загінуў 51 чалавек з іх 2 дзяцей, у горадзе Віцебску з пачатку года адбылося 57 пажараў, загінула 11 чалавек.

Бестурботнасць, незнанне і простая чалавечая халатнасць прыводзяць да пажараў, а тым больш да гібелі людзей і дзяцей на пажары. Гэты выпадак не стаў выключэннем. 02 чэрвеня 2015 года каля паўночы на цэнтр аператыўнага кіравання МНС паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Цітова. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС дом быў ахоплены агнём. Пры тушэнні пажару на падлозе быў знойдзены труп гаспадара дома, 1954 года нараджэння.

Што паслужыла прычынай пажару, трэба разабрацца следчай групе АУС.