У Віцебску пры пажары ў дачным доме загінулі два чалавекі

В Витебске при пожаре в дачном доме погибли два человека

2 красавіка вечарам у Віцебску па вул. 2-я Нектарная адбыўся пажар дачнага дома ў садаводчым таварыстве «Мічурынец». 

Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне дома, адбылося абрушэнне даху і столевага перакрыцця. Пад абрынутымі элементамі будаўнічых канструкцый былі выяўленыя два абгарэлыя трупы, асобы якіх устанаўліваюцца. Меркавана адным з загінулых з'яўляецца гаспадар дома 1974 г.н., жыхар абласнога цэнтра. Яго аўтамабіль знаходзіўся каля згарэлага дома. 

У выніку пажару знішчаны дачны дом. У цяперашні час прычына пажару ўстанаўліваецца.

 

Таццяна Барысевіч,

старшы інспектар групы прапаганды

і навучання Віцебскага ГРАС