У Віцебску пры правядзенні рэканструкцыі плошчы Перамогі выяўлены боепрыпас часоў ВАВ

26 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебску сёння пры правядзенні работ па рэканструкцыі плошчы Перамогі выяўлены боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Паведамленне аб выбухованебяспечнай знаходцы паступіла ў 13.20. Ім аказаўся артылерыйскі снарад калібра 152 мм, у якім захаваўся толькі запал. Мяркуецца, што боепрыпас быў перавёзны ў адной з машын разам з пяском з кар'ера, які размешчаны на ўскраіне абласнога цэнтра. Снарад вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны групай размініравання воінскай часці 5524 унутраных войскаў МУС, якая дыслацыруецца ў Віцебску.-0-