У Віцебску працягваецца рэканструкцыя вуліцы Гагарына: што ўжо зроблена і калі работы будуць завершаны
У Віцебску працягваецца рэалізацыя найбуйнейшага інвестпраекта гэтага года ў вобласці — маштабная рэканструкцыя вуліцы Гагарына.
На гэтым аб'екце працуюць каля 200 чалавек — прадстаўнікі ўпраўленняў «УМіСР-140», СУ-38 і СУ-39 ААТ «Будаўнічы трэст № 9, Мехкалоны № 43, ДСУ-45, Ціраспальскага ПМК, філіяла № 2 ААТ «Белсувязьбуд», УП «Віцебскгазбуд», Віцебскага Зяленбуда. Задзейнічана каля 80 адзінак тэхнікі. Работы вядуцца без выхадных па 12 гадзін у дзень.
Як распавёў галоўны інжынер АСП «УМіСР-140» Дзмітрый Духноў, марозная зіма знізіла тэмп выканання работ па замене інжынерных сетак. Бо замарожаны грунт непрадказальны: можна разам з ім вырваць кавалак трубы або кабеля, пашкодзіць, да прыкладу, водаправод або цеплатрасу — і ўвесь мікрараён, дзе жывуць дзясяткі тысяч людзей, застанецца без цяпла або вады. Таму дзейнічаць даводзілася з ювелірнай дакладнасцю.
Затое з прыходам цяпла рэканструкцыя пачала набіраць абароты.
Бо тры яе чаргі па графіку павінны быць завершаны да чарговага Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Асноўныя сілы цяпер кінуты на замену інжынерных сетак на ўчастках чацвёртай і пятай чаргі будаўніцтва — ад лазні № 3 да пачатку вуліцы Гагарына. Тут працуе велікагрузная тэхніка, ляжаць горы шчэбню, пяску…
— Пераносіць даводзіцца буйныя магістральныя газа- і водаправоды, цеплатрасы, электрычныя і каналізацыйныя сеткі, — растлумачыў Дзмітрый Анатольевіч. — Камунікацыі старыя, былі пракладзены яшчэ ў 60-70-х гадах мінулага стагоддзя. А паблізу гэтага ўчастка размешчаны буйныя абутковыя і швейныя прадпрыемствы, школы, дзіцячыя сады, абласны клінічны кардыялагічны цэнтр. Так што любыя памылкі павінны быць выключаны. Дарэчы, на гэтым участку, у скверы каля сярэдняй школы № 3, неўзабаве з'явіцца разворотнае кальцо. Было прынята рашэнне, што трамвай усё ж працягне хадзіць па праспекце Люднікава. А для паляпшэння экалогіі раёна будуць устаноўлены новыя ачышчальныя збудаванні. Усе ліўневыя і дажджавыя воды спачатку пройдуць у іх некалькі этапаў ачысткі, а толькі затым будуць скінуты ў пойму ракі Віцьба.
Вядома, у зоне забудовы былі высечаны старыя дрэвы, пра што жыхары вуліцы Гагарына кажуць з жалем. Але, па словах Дзмітрыя Духнова, абгрунтаванняў для такога рашэння больш чым дастаткова. Вуліцу трэба было пашырыць, а без высечкі зялёных насаджэнняў гэтага не зрабіць. Многія дрэвы знаходзіліся ў аварыйным стане, літаральна згнілі ўнутры, а іх каранёвая сістэма шкодзіла падземным інжынерным сістэмам.

Пасля заканчэння будаўнічых работ вуліцу чакае маштабнае азеляненне. Тут высадзяць маладыя дрэвы, хмызнякі, газонную траву, разбяруць клумбы. Па ўсёй яе працягласці з'явяцца новыя прыпыначныя павільёны, сучасныя кіёскі.
Так што будаўнікі ўпэўнены: ужо да сярэдзіны лета пяцікіламетровая вуліца Гагарына зменіцца да непазнавальнасці, гэты раён стане прывабным і камфортным кутком для жыцця.

Скончаны работы па пракладцы сетак на ўчастку ад былога трамвайнага кальца да лазні № 3 (Гагарына, 99а). Тут заменены каналізацыйныя трубы, тэхнічны водаправод, які жывіць кацельню № 5. Пакладзены пітной водаправод, да якога ўжо падключаны абаненты, калектар ліўневай каналізацыі, дзякуючы чаму ў будучыні вуліца і прылеглыя будынкі і зямельныя ўчасткі будуць абаронены ад затапленняў. Таксама тут устаноўлены новыя апоры для вулічных свяцільнікаў, часткова выканана добраўпарадкаванне і азеляненне.