У Віцебску пройдзе ”Акцыя дабра“

Дзіцячы дом горада Віцебска праводзіць дабрачынную акцыю ў рамках мерапрыемстваў Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Пералічыўшы любую грашовую суму з дапамогай SMS-паведамлення ў сістэмах МТС і ЛАЙФ, Вы такім чынам удзельнічаеце ў зборы сродкаў для набыцця школьнага аўтобуса для дзіцячага дома.

Адпраўце на нумар 553 SMS-паведамленне:

523(сума плацяжу), напрыклад, 523 10000

І Вы дапаможаце дзецям, якія маюць патрэбу ў Вашай апецы.

Сабраныя грашовыя сродкі будуць пералічаны на дабрачынны р/с 3642302000222.

Падрабязнасці на сайце дзіцячага дома:

www.detdom-vitebsk.of.by