У Віцебску пройдзе гала-канцэрт трох барытонаў «ЛЮБОЎ МАЯ – МЕЛОДЫЯ»

«ЛЮБОЎ МАЯ – МЕЛОДЫЯ» – гэта канцэрт-прысвячэнне легендарнаму спеваку Мусліму МАГАМАЕВУ, пастаўлены вядомым выканаўцам, прэзідэнтам Фонду «ТАТАЛАНТЫ СВЕТУ» Давідам ГВІНІЯНІДЗЭ.

Творчы праект, якому вось ужо 5 гадоў, убачылі гледачы з усяго свету: Беларусь, Германія, Ізраіль, Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Казахстан, Расія, ЗША, краіны Скандынавіі – гэта далёка не ўвесь «гастрольны спіс».

У аснове праграмы гала-канцэрту – песні Мусліма МАГАМАЕВА: шэдэўры сусветнай вакальнай класікі розных жанраў, неапалітанскія песні, эстрадныя кампазіцыі з усяго свету. Першым такую разнапланавую праграму прадставіў менавіта МАГАМАЕЎ, і Фонд «ТАТАЛАНТЫ СВЕТУ» сваім праектам захоўвае спадчыну вядомага спевака.

У канцэрце прымаюць удзел тры барытона – зоркі сусветнага опернага Алімпу, вядучыя салісты лепшых оперных тэатраў свету Давід ГВІНІЯНІДЗЭ, Юрый ЗАЛЬЦМАН і Сяргей ПЛЮСНІН.

Давід ГВІНІЯНІДЗЭ – аўтар і мастацкі кіраўнік праекту «ЛЮБОЎ МАЯ – МЕЛОДЫЯ», выканаўца, шырока вядомы ў Расіі і замежных краінах, саліст некалькіх оперных тэатраў Расіі і ЗША. Уладальнік «ЗОРКІ СЛАВЫ» на Зорнай эстрадзе ў Маскве, залатога медаля «ЗА МЕЦЭНАТСТВА», залатога медаля ААН «ЗА ЎНЕСАК У РАЗВІЦЦЁ МАСТАЦТВА», ордэна «РУБІНАВЫ КРЭСТ СЛАВЫ».

Юрый ЗАЛЬЦМАН – саліст Маскоўскага тэатра «НОВАЯ ОПЕРА» ім.?Е.?В.?КАЛАБОВА, Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі. Выступае на такіх сцэнах, як «ОПЕРА-БАСТЫЛІЯ» (Парыж, Францыя), «КОВЕНТ-ГАРДЭН» (Лондан, Вялікабрытанія), «ВАШЫНГТОНСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ОПЕРА» (ЗША), «ЛЕ МАНО» (Брусэль, Бельгія).

Сяргей ПЛЮСНІН прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках Цэнтра опернага спеву Г.?ВІШНЕВСКАЙ, з'яўляецца салістам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі. Пераможца I Міжнароднага конкурсу барытонаў ім. П. ЛІСІЦЫЯНА, тэлевізійнага конкурсу спевакоў у Лос-Анджэлесе (ЗША), праекта «ВЯЛІКАЯ ОПЕРА» (т/к «КУЛЬТУРА»).

На працягу многіх гадоў артысты заваёўваюць публіку сваім голасам і зрываюць аншлагі у лепшых канцэртных залах свету.

Віцебскаму гледачу таксама прадставіцца магчымасць ацаніць талент трох барытонаў. Гала-канцэрт «ЛЮБОЎ МАЯ – МЕЛОДЫЯ» пройдзе 14 кастрычніка (панядзелак) у 19.00 на сцэне канцэртнай залы «ВІЦЕБСК».

Каса: 36-30-40. Афіша: 37-22-92.

Аддзел рэкламы

ГУ «Цэнтр культуры «Віцебск»

Тэл. 37 22 92