У Віцебску пройдзе кірмаш-продаж «Рыба Беларусі»

В Витебске пройдет ярмарка-продажа «Рыба Беларуси»

У найбліжэйшыя выхадныя, 3-4 жніўня, у горадзе Віцебску на вуліцы Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора») пройдзе спецыялізаваны кірмаш-продаж «Рыба Беларусі».

Жыхарам і гасцям горада рыбаводчымі гаспадаркамі Рэспублікі Беларусь з 9-00 да 16-00 будзе прапанаваны шырокі асартымент жывой рыбы і прадукцыі яе перапрацоўкі. На кірмашы дадаткова магчыма будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, іншыя харчовыя і нехарчовыя тавары.