У Віцебску пройдзе кірмаш-продаж «Рыба Беларусі»

В Витебске пройдет ярмарка-продажа «Рыба Беларуси»

У суботу, 30 лістапада, у горадзе Віцебску па вуліцы Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора») з 9-00 да 14-00 пройдзе спецыялізаваны кірмаш-продаж «Рыба Беларусі».

Жыхарам і гасцям горада прадукцыю высокай якасці і па прымальных цэнах прадставяць рыбаводчыя і рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны. У продажы будзе прысутнічаць жывая рыба ў шырокім асартыменце: сазан, таўсталобік, амур, карась, сом, фарэль і інш.

На кірмашы дадаткова магчыма будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары.

У гэты ж дзень кірмашовыя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Пралетарскай і рынку

«Цэнтральны» ( вул.Афіцэрская, д.2а).