У Віцебску пройдзе «Кірмаш вакансій»
16 студзеня ў Віцебску пройдзе «Кірмаш вакансій», паведамляе сайт Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Ахвотных знайсці працу запрашаюць да 10.00 па адрасе вуліца Багдана Хмяльніцкага, дом 10, 2 паверх.
У «Кірмашы вакансій» возьмуць удзел ТАА «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», ААТ «Чырвоны Кастрычнік», УП «Мясакамбінат», УП «Витма».
Будуць прадстаўлены вакансіі зборшчыка абутку, зборшчыка дэталяў і вырабаў, пашыўшчыка вырабаў, у тым ліку для людзей з інваліднасцю.