У Віцебску пройдзе кірмаш вакансій для інвалідаў
У Віцебску 2 жніўня правядуць кірмаш вакансій для грамадзян, якія маюць групу інваліднасці, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Марына Будкевіч.
Мерапрыемства пачнецца а 10.00 ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама (вул. Б.Хмяльніцкага, д.10). Свае вакансіі прапануюць дзевяць прадпрыемстваў, на якіх ужо працуюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта УП "Элект", "Галант", ПП "Витма", тры тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Віцебска, страхавая кампанія "Стравіта", цэнтральная паліклініка і абласны цэнтр дэрматаўенералогіі і касметалогіі. Падбіраць спецыяльнасці будуць зыходзячы з магчымасцей і медыцынскіх заключэнняў грамадзян. З пачатку года служба занятасці ў горадзе аказала садзейнічанне ў працаўладкаванні 31 інваліду, 13 праходзяць адаптацыю да працоўнай дзейнасці ў ТЦСАН Віцебска. У першым паўгоддзі ўзровень беспрацоўя ў Віцебску склаў 0,3%. На ўліку ў гарадской службе занятасці на 1 ліпеня стаялі амаль 500 беспрацоўных пры 2340 вакансіях. Прыкладна 80% прапаноў - па рабочых спецыяльнасцях.