У Віцебску пройдзе канцэрт Дзіяны Арбенінай
Пранізвальны да дрыжыкаў голас, наймацнейшая лірыка, неперадавальны драйв і выдатная музыка – гэта толькі частка таго, што можна знайсці на канцэртах Дзіяны АРБЕНІНАЙ. Яна таленавіты паэт і музыка, выбітны выканаўца і аўтар больш за 200 узрушаючых песень і антыпесень, лідар гурта «НОЧНЫЕ СНАЙПЕРЫ». Сам гурт «НОЧНЫЕ СНАЙПЕРЫ» таксама ў прадстаўленні не мае патрэбы, бо гэта сапраўды неад'емная частка расійскай рок-музыкі.
Дзіяна АРБЕНІНА з'яўляецца лаўрэатам аўтарскай незалежнай прэміі «ТРИУМФ» ў галіне найвышэйшых дасягненняў літаратуры і мастацтва. Яе песні гучаць у саўндтрэках да 16 фільмаў.
«
Чалавек шчаслівы тады, калі ён у гармоніі з сабой. І калі ўжо перастаў баяцца — сябе, сваіх думак, сваіх перакананняў. І калі ён каханы».Шчырая і сапраўдная Дзіяна АРБЕНІНА выступіць са сваёй камандай 15 сакавіка 2015 года на сцэне канцэртнай залы
«ВІЦЕБСК».Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by
Касы: 36 30 40, 28 77 42, 27 23 39.
Аддзел рэкламы ДУ
«Цэнтр культуры «Віцебск»