У Віцебску пройдзе канцэрт гурта «ЯРЫЛОВ ЗНОЙ»

В Витебске пройдет концерт группы «ЯРИЛОВ ЗНОЙ»
Так склалася, што ў многіх (асабліва ў моладзі) народная музыка асацыюецца з чымсьці сумным, «заплеснелым», неактуальным – такі сабе бабулін куфар у музычным мастацтве. У пух і прах разбівае такія неапраўданыя ўяўленні маскоўская група «ЯРИЛОВ ЗНОЙ», якая, нягледзячы на юны ўзрост, ужо заваявала сваю аўдыторыю.

Так склалася, што ў многіх (асабліва ў моладзі) народная музыка асацыюецца з чымсьці сумным, «заплеснелым», неактуальным – такі сабе бабулін куфар у музычным мастацтве. У пух і прах разбівае такія неапраўданыя ўяўленні маскоўская група «ЯРИЛОВ ЗНОЙ», якая, нягледзячы на юны ўзрост (калектыву няма яшчэ і двух гадоў), ужо заваявала сваю аўдыторыю.

«ЯРИЛОВ ЗНОЙ» – неардынарны, яркі праект, які спалучае ў сваёй творчасці традыцыйны фолк і рок-баладу, арыгінальнае гучанне народных інструментаў, цікавыя аранжыроўкі і, вядома ж, цудоўны вакал. У калектыве два фронтмэны: Аляксей ПЕТРУХІН і Аляксандр ШЧАРБАКОЎ, якія «засвяціліся» ў папулярным музычным шоў «ФАКТОР А» (Расія). Групе ўдалося абысці многіх удзельнікаў конкурсу, зачараваць журы (на чале з Алай ПУГАЧЁВАЙ) і заваяваць хоць і не пераможнае, але вельмі годнае чацвёртае месца.

У гастрольным графіку групы «ЯРИЛОВ ЗНОЙ» значыцца і горад на Дзвіне: канцэрт адбудзецца 19 верасня а 19.00 у канцэртнай зале «ВІЦЕБСК». У праграме заяўлены не толькі народныя песні ў арыгінальнай апрацоўцы, але і аўтарскія кампазіцыі Аляксея ПЕТРУХІНА і Аляксандра ШЧАРБАКАВА, якія працягваюць традыцыі рускай песеннай культуры.

Каса: (8 0212) 36-30-40. Афіша: (8 0212) 37-22-92.

?

?

Аддзел рэкламы

ДНУ «Цэнтр культуры «Віцебск»

Тэл. 37 22 92

?