У Віцебску пройдзе канцэрт Патрыяршага хору Маскоўскага Данілава манастыра
31 сакавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт Патрыяршага хору Маскоўскага Данілава манастыра – аднаго з самых вядомых пеўчых калектываў у Расіі. Гэты унікальны калектыў мае статус хору Сінадальнай рэзідэнцыі найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
Працягваючы традыцыю рускага знаменнага, дэмественнага і радкоўкага спеву, якая зарадзілася ў манастыры некалькі стагоддзяў таму, Святочны Патрыяршы хор у цяперашні час фактычна з'яўляецца тварам рускага выканальніцкага мастацтва ў галіне царкоўнай музыкі. Калектыў удзельнічае ва ўсіх святочных службах і прадстаўляе Расію на міжнародных фестывалях духоўнай музыкі.
Падчас канцэрта ў Віцебску прагучаць песнапенні Вялікага посту, Духоўныя вершы, рамансы і народныя песні.
Візітная картка калектыву – найскладанейшая, якая наследуе візантыйскія традыцыі, манера выканання старажытных духоўных песнапенняў: яны спяваюцца, нібы на адным дыханні, з бесперапынна працяглым гукам.
Канцэрт Патрыяршага хору – гэта заўсёды падзея, свята. Дзякуючы незвычайнаму гучанню, непаўторнаму стылю выканання, сваёй душэўнасці і шчырасці, калектыў заўсёды заваёўвае сэрцы гледачоў.
31 сакавіка віцебскія гледачы змогуць пазнаёміцца з унікальным творчым калектывам, пачуюць, як спяваюць не толькі голасам, але і душой.
Арганізуе канцэрт Віцебская абласная філармонія. Даведкі па тэл.: касы: + 375 (212) 53 83 87, адміністратар: + 375 (212) 53 83 88