У Віцебску пройдзе міжнародная выстава «Будаўніцтва: новыя рашэнні і тэхналогіі 2013»

В Витебске пройдет международная выставка «Строительство: новые решения и технологии 2013»
З 28 па 30 лістапада ў канцэртнай зале «Віцебск» будуць прадстаўлены галіновыя прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, прычым найбольшую зацікаўленасць з боку суседзяў праявілі дзелавыя колы Пскоўскай вобласці. Дадзенае мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Віцебскага аблвыканкама.

Тэматыка выставы даволі шырокая, ахоплівае дасягненні ў сферы будаўнічага абсталявання, тэхнікі, матэрыялаў і прадукцыі, вонкавага добраўпарадкавання і г.п. Акцэнт пастаўлены і на сучасныя тэхналогіі, інавацыйныя распрацоўкі. Асобная ўвага нададзена перадавому вопыту ў сферы энерга- і рэсурсазберажэння, што асабліва актуальна для прамысловага сектара.

Акрамя экспазіцыйнай часткі запланаваны тэматычныя канферэнцыі, прэзентацыі і семінары.

Як абяцаюць арганізатары, а гэта Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, дадзеная выстава дазволіць адлюстраваць магчымасці сучаснай будаўнічай галіны, прадэманстраваць новаўвядзенні ў галіне тэхналогій і матэрыялаў, а таксама знайсці дзелавыя кантакты.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"