У Віцебску пройдзе Міжнародны форум ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“
Міжнародны форум ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“ – сучасная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу бізнесу і ўлады, неабходная для паспяховай рэалізацыі сур'ёзных інвестыцыйных праектаў Віцебскага рэгіёна, месца заключэння самых выгадных кантрактаў і міжнародных бізнес-сустрэч на самым высокім узроўні, найбуйнейшае мерапрыемства рэгіёна ў сферы энергазберажэння.
У адпаведнасці з распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №70р ад 22.12.2014 г. Міжнародны форум ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“ (далей – Форум) адбудзецца з 19 па 20 сакавіка 2015 года у г. Віцебску ў Палацы спорту спартыўнай установы ”Віцебскі спартыўны клуб“ (г. Віцебск, пр-т Будаўнікоў, д. 23).
Мэта правядзення Форуму
— дэманстрацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Віцебскага рэгіёна, прасоўванне інавацыйных праектаў і прадуктаў, прыцягненне замежных інвестараў, устанаўленне дзелавых кантактаў з замежнымі партнёрамі, абмен вопытам, заключэнне партнёрскіх пагадненняў, дагавораў.Арганізатарамі
Форуму выступаюць Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, ККУП ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.Абшырная дзелавая праграма Форуму аб'яднана ідэяй абмену інфармацыяй і прасоўвання інавацыйных праектаў. Адна з галоўных тэм Форуму энергарэсурсазберажэнне.
Традыцыйна ў рамках Форуму будуць арганізаваны: спецыялізаваная выстаўка ”Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці. Інавацыйнае развіццё рэгіёну“; Міжнародныя выстаўкі ”Інавацыйныя энергёрэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы“, ”Будаўнічая індустрыя. Інавацыі ў будаўніцтве“; выстаўкі-продажы ”Харчовая прадукцыя Віцебшчыны“ (з правядзеннем дэгустацыі), ”Перспектывы развіцця лёгкай прамысловасці“.
Дзелавая праграма Форуму ўключае ў сябе:
- Пленарнае пасяджэнне.
- Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ”Энергёрэсурсазберажэнне-2015“.
- Праца секцый: ”Развіццё рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў“, ”СЭЗ – прыярытэтная форма прыцягнення знешніх інвестыцый у эканоміку“, ”Інтэграцыя бізнесу: прапановы і перспектывы“.
- Правядзенне семінараў і прэзентацый экспанентамі выстаўкі і ўдзельнікамі Форуму.
- Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці ”Энергамарафон“ ва ўстановах адукацыі вобласці.
- Наведванне прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ўдзельнікамі і гасцямі Форуму.
У працы папярэдняга Форуму прынялі ўдзел дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Германіі, Даніі, Украіны, у выстаўках Форуму ўдзельнічала 92 экспаненты, зарэгістравана больш за 500 удзельнікаў Форуму.
У 2015 годзе
у выстаўках Форуму плануецца ўдзел больш за 120 беларускіх і замежных прадпрыемстваў, і больш за 1000 удзельнікаў Форуму. Гэта і пастаянныя ўдзельнікі, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў Расіі, Латвіі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Турцыі, Францыі, Кыргызстана, Італіі, Германіі – дзелавыя адносіны з якімі былі ўстаноўлены на працягу 2014 года.У межах Форуму
кампаніі-ўдзельнікі правядуць семінары-прэзентацыі, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць інавацыйныя тэхнічныя і тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, экалогіі, будаўніцтва і добраўпарадкавання.Па папярэдніх заяўках для ўдзельнікаў і гасцей Форуму 18 сакавіка 2015 г. будуць арганізаваны дзелавыя сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці, раённых выканаўчых камітэтаў і прадпрыемстваў Віцебскага рэгіёну, у рамках дадзеных сустрэч будзе магчымасць азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі, інвестыцыйнымі праектамі, інавацыйнымі распрацоўкамі непасрэдна ў месцы іх знаходжання.
Упершыню
па выніках правядзення Форуму будзе арганізавана віртуальная выстава на абласным партале www.newsvit.by, дзе на працягу 2015 г. усім экспанент выстаў Форуму будзе прадстаўлена электронная пляцоўка.Правядзенне першай прэс-канферэнцыі аргкамітэта па падрыхтоўцы правядзення Форуму запланавана на 27 студзеня 2015 г.
Запрашаем прамыслоўцаў, энергетыкаў, прадстаўнікоў бізнес-супольнасцей, галіновых асацыяцый, саюзаў, органаў улады прыняць удзел
у Міжнародным форуме ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“.Адкрыйце новыя перспектывы для вашага бізнесу на Форуме!
Праграма Міжнароднага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“
ЗАЯВА на ўдзел у рабоце Міжнароднага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»
Кантактныя тэлефоны +375 212 47 45 35, +375 29 717 43 38, +375 33 395 85 79, +375 044 747 45 35
e-mail: vcm74@mail.ru, www.marketvit.by, www.newsvit.by