У Віцебску пройдзе Міжнародны форум «Інавацыі ў энергазберажэнні – інвестыцыі ў будучыню»

В Витебске пройдет Международный форум «Инновации в энергосбережении – инвестиции в будущее»

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у рабоце Міжнароднага форуму «Інавацыі ў энергазберажэнні – інвестыцыі ў будучыню», адкрыццё якога адбудзецца 6 лютага 2013 года ў 10.00 у канцэртнай зале «Віцебск» (парк Фрунзе,1).
Арганізатары форуму:
 - Віцебскі абласны выканаўчы камітэт;
 - Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт;
 - Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў;
 - камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».
У рамках форуму будуць праведзены:
 - 10-я юбілейная выстава «Інавацыйныя энергетычныя рэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы»;
Інвестфорум - Міжнародная канферэнцыя «Энергазберажэнне – ключавы фактар развіцця сучаснай эканомікі».
 У рамках канферэнцыі пройдзе дэманстрацыя лепшых школьных праектаў рэспубліканскага конкурсу па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон».
На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця будзе праведзена ўзнагароджанне прадпрыемстваў, арганізацый і дзяржаўных органаў Віцебскай вобласці, якія дасягнулі лепшых вынікаў у галіне інавацый энерга- і рэсурсазберажэння.
У рамках форуму адбудзецца міжнародная кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў бізнесу замежных дзяржаў па наступных напрамках:
 - будаўніцтва энергазберагальных дамоў, малапавярховая забудова;
 - вытворчасць і тэхналогіі па водазабеспячэнні і водаадвядзенні;
 - перапрацоўка і выкарыстанне другасных рэсурсаў;
 - вытворчасць і сэрвіснае абслугоўванне водаграйных і паравых катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва;
 - вытворчасць святлодыёднага асвятлення;
 - абмен вопытам па дзяржаўным рэгуляванні палітыкі ў сферы энергазберажэння.

У працы форуму возьмуць удзел 56 прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Літвы і іншых краін.
Віцебск традыцыйна прадставяць: РВУП «Віцебскэнерга», ТАА ПА «Энергакамплект», УП «Палімерканструкцыя» і іншыя арганізацыі.

Сабіінфа