У Віцебску пройдзе Міжнародны Форум ”Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы.“

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у рабоце Міжнароднага Форуму ”Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы.“, які будзе праходзіць 6-7 лютага 2014 года ў бізнес-цэнтры ”Марка Сіці“ (г. Віцебск, вул. Леніна, 26а).

Арганізатары Форуму:

- Віцебскі абласны выканаўчы камітэт;

- Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт;

- Віцебскае абласное ўпраўленне па рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў;

- Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.

Абшырная дзелавая праграма Форуму аб'яднана ідэяй прасоўвання інавацыйных праектаў у сферы энергересурсазберажэння і будаўніцтва.

Міжнародны форум ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы“ уключае ў сябе Міжнародныя спецыялізаваныя выставы: ”Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці. Інавацыйнае развіццё рэгіёна“, ”Інавацыйныя энергересурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы“, ”Будаўнічая індустрыя. Інавацыі ў будаўніцтве – 2014“.

У межах Форуму будуць праводзіцца: кантактна-кааперацыйная біржа, навукова-практычная канферэнцыя, пленарнае пасяджэнне, прэзентацыя інавацыйных праектаў і прадукцыі. Праграмай Форуму прадугледжана наведванне ўдзельнікамі і гасцямі Форуму вядучых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якія паспяхова рэалізуюць інавацыйныя праекты.

Мэта правядзення Форуму: садзейнічанне ва ўсталяванні ўзаемавыгадных кантактаў і дзелавых сувязяў, кааперацыі паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, абмеркаванне праблем і абмен вопытам па рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў у будаўніцтве, прамысловасці, энергетыцы, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, прыцягненне інвестыцый, дэманстрацыя сучасных будаўнічых, энерг- і рэсурсазберагальных тэхналогій, матэрыялаў і абсталявання, дарожна-будаўнічай тэхнікі.

У Форуме возьмуць удзел прадстаўнікі органаў улады і кіравання, кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць прамысловасць, праектаванне, будаўніцтва, жыллёва-камунальную гаспадарку, сельскую гаспадарку, навукова-даследчыя і навучальныя ўстановы, зацікаўленыя ва ўкараненні энерга- і рэсурсазберагальнага абсталявання, матэрыялаў і тэхналогій з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Германіі, Латвіі, Балгарыі і інш. краін.

Анкета ўдзельніка