У Віцебску пройдзе абласная выстава-конкурс па вязанні "Карункі зімы"
З 19 лютага па 11 сакавіка 2014 г. у ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" пройдзе абласная выстава-конкурс па вязанні "Карункі зімы"
Вязанне з'яўляецца адным з відаў пляцення, якое заснавана на злучэнні паміж сабой завес адной ніткі з дапамогай нескладаных прыстасаванняў уручную (кручка, спіцы, іголкі і інш.). Тэхніку вязання кручком – ён жа шыдэлак (“szyde?ko” па-польску) – і вязанне спіцамі на 2-х або 5-ці добра ведаюць і вельмі любяць беларускія рукадзельніцы як у вёсках, так і сярод гарадскога насельніцтва. Яны ствараюць прыгожыя карункі-сулкі і сурвэткі, цёплыя хусткі і модныя шапкі, вязаць традыцыйныя шкарпэткі і рукавіцы і многае іншае. Усе гэтыя рэчы на Віцебшчыне ў нашы дні выконваюцца рознымі прыёмамі, ад злучэння якіх атрымліваюцца складаныя ажурныя, узорныя жаккардавыя і іншыя навамодныя вязанні. Але такая прыгажосць пачала квітнець на Віцебскай зямлі толькі ў ХХ стагоддзі. А што ж было раней?
Убачыць рукадзелле майстроў мінулага стагоддзя і сучаснасці
Вы зможаце, наведаўшы абласную выставу-конкурс па вязанні «Карункі зімы».Удзельнікамі абласной выставы-конкурсу з'яўляюцца члены Віцебскага аддзялення Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, майстры Дамоў рамёстваў, члены клубаў народных майстроў і індывідуальныя ўдзельнікі.
Вашай увазе будуць прадэманстраваны творчыя дасягненні майстроў Віцебскай вобласці. Вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнымі і рэдкімі тэхнікамі народнага вязання на Віцебшчыне.
Адкрыццё выставы адбудзецца 19 лютага ў 16.00
Час працы выставы:
9.00 – 18.00 (выхадныя: нядзеля, панядзелак)Даведкі па тэл.
: 37-29-05 (Кацярына), 42-87-71 (Марыя)Адрас: г. Віцебск, вул. Леніна, 35а.