У Віцебску пройдзе абласная выстава “Велікодная радасць”

З 15 красавіка па 8 мая 2014 г. у ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» пройдзе Абласная выстава “Велікодная радасць” У выставе прымуць удзел больш за 16 Дамоў рамёстваў Віцебскай вобласці, прадставіўшы на суд гледачоў свае лепшыя работы ў розных відах дэкаратыўна-прыкладного мастацтва. Кожная з работ увасабляе не толькі арыгінальнасць задумы ў мастацкім рашэнні кампазіцыі, але і прадстаўляе асаблівасці нацыянальных традыцый святкавання Вялікадня.

Выстава будзе доўжыцца да 8 мая. Адкрыццё выставы адбудзецца 15 красавіка ў 16.00 Чакаем Вас па адрасе: г. Віцебск, вул. Леніна, 35а. Час працы выставы: 9.00 – 18.00 (выхадныя: нядзеля, панядзелак)