У Віцебску пройдзе абласны форум «Стварэнне і развіццё бізнесу. Тэхналогія франчайзінгу. Праграма дзелавых кансультацыйных паслуг ЕБРР»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу», з'яўляючыся базавым цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, праводзіць  бясплатныя навучальныя мерапрыемствы для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

 

03 снежня 2013 г. з 12.00 да 15.00.

Віцебскі абласны форум

«Стварэнне і развіццё бізнесу. Тэхналогія франчайзінгу. Праграма дзелавых кансультацыйных паслуг ЕБРР»

Праграма:

1.    «Развіццё франчайзінгу  у Беларусі: магчымасці і рэаліі».

Кіраўнік Асацыяцыі  франчайзераў і франчайзі «БЕЛФРАНЧАЙЗІНГ» Леанцьева Вольга Уладзіміраўна.

2. «Асаблівасці заканадаўчага рэгулявання франчайзінгу ў Беларусі».

Юрыст юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры» Слепіч Максім Юр’евіч.

3. «Гісторыя поспеху прымянення тэхналогіі франчайзінгу ў Беларусі - Франшыза «Родная старана».

Намеснік генеральнага дырэктара па ўнутраным кантролі і кіраванні праектамі Шчаўлінская Алена Францаўна, СААА «НТС».

4. «Прыклады выкарыстання франчайзінгу беларускімі кампаніямі».

Намеснік дырэктара Pizza Smile Шадрына Ганна Мікалаеўна, дырэктар ЧУП «Лесенка».

5. «Праграмы дзелавых кансультацыйных паслуг ЕБРР ».

Нацыянальны менеджэр  праграмы дзелавых кансультацыйных паслуг ЕБРР Кузняцова Вольга Сяргееўна.

6. «Пасьпяховыя прыклады рэалізацыі праграмы ў Беларусі».

Эксперт ЕБРР Шаўрук Дзяніс Юр’евіч.

7. «Прыцягненне старонніх кансультантаў як інструмент развіцця бізнесу».

Эксперт «ТОП-Софт» Савоська Іна Генадзьеўна.

Месца правядзення: КЗ «Віцебск» (1 паверх) г.Віцебск, пр-т Фрунзе, 1.

 

03 снежня 2013 г., з 15.00 да 16.00 гадзін.

Бізнес-семінар на тэму: «Новае пакаленне ў бізнесе»

«Як запусціць уласны бізнес»

Кіраўнік Кансалтынгавай групы «Максімум» (г.Мінск), бізнес-кансультант, эканаміст, маркетолаг Максім Шчарбіна.

  1. Якім бізнесам заняцца?
  2. Дзе ўзяць грошы на бізнес?
  3. Як пераадолець сумневы, пачынаючы бізнес?
  4. Як не прагарэць і не перагарэць?
  5. 7 распаўсюджаных ілюзій у пачатку новага бізнесу.
  6. 5 галоўных крокаў па пабудове эфектыўнага бізнесу.

Месца правядзення: КЗ «Віцебск» (1 паверх) г.Віцебск пр-т Фрунзе,1.

 

 

Запрашаем Вас прыняць удзел

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

тэл: (0212) 47-45-35, (029) 71-74-338, (+375 44) 747-45-35,

E-mail: vcm74@mail.ru  www.marketvit.by