У Віцебску пройдзе аперацыя «Арсенал»

В Витебске пройдет операция «Арсенал»

Ужо з панядзелка міліцыя актывізуе працу па выяўленні асоб, якія захоўваюць боепрыпасы і зброю без адпаведнага дазволу.

У бягучым годзе на тэрыторыі рэспублікі ўжо канфіскавана 180 адзінак незарэгістраванай зброі, больш за тры тысячы боепрыпасаў рознага калібру. Звыш 3,4 тысячы боепрыпасаў і 52 адзінкі дадзенай катэгорыі зброі здадзены грамадзянамі добраахвотна. Рэгістравана 82 незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Акрамя таго, з 23 па 27 сакавіка вартавыя парадку правераць умовы захоўвання агнястрэльнай зброі ў законных уладальнікаў і прымуць меры да яе канфіскацыі ў тых, хто мае проціпаказанні да валодання зброяй. З пачатку года ў індывідуальных уладальнікаў ужо канфіскавана 414 адзінак зарэгістраванай зброі. У асноўным, за здзяйсненне дробнага хуліганства, стральбу ў населеным пункце, распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах альбо з'яўленне там у нецвярозым стане.

Таксама запланавана правядзенне сумесныя рэйдаў з работнікамі падраздзяленняў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншымі прыродаахоўнымі арганізацыямі па спыненні фактаў браканьерства.

МВД нагадвае, што санкцыяй артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

«Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам на дванаццаць гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пры гэтым той, хто добраахвотна здае незаконна захоўваемую зброю і боепрыпасы ў органы ўнутраных спраў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.