У Віцебску пройдзе восеньскі кірмаш
У суботу 7 верасня 2013 года ў горадзе Віцебску на вуліцы Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора») з 9.00 да 14.00 пройдзе восеньскі кірмаш з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Жыхарам і гасцям горада Віцебска будзе прапанаваны шырокі асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў.
Адначасова пройдуць кірмашы на плошчы Пралетарскай, рынку «Цэнтральны» (вул.Афіцэрская, 2а).