У Віцебску пройдзе першы абласны форум працоўнай моладзі
18 лютага ў Віцебску пройдзе першы абласны форум працуючай моладзі, у якім возьмуць удзел каля 100 чалавек, якія працуюць на заводах і прадпрыемствах вобласці
Мэта мерапрыемства – арганізацыя інфармацыйнай, інтэлектуальнай і інтэрактыўнай пляцоўкі для адкрытага дыялогу прадстаўнікоў улады і маладзёжнай аўдыторыі з кожнага рэгіёна вобласці для абмеркавання новых вектораў развіцця Віцебшчыны і кар'ерных магчымасцей для таленавітай моладзі.
«У рамках работы форуму ўдзельнікі змогуць наведаць вядучыя прадпрыемствы горада. Маладыя журналісты з рэгіёнаў пазнаёмяцца з працай інтэрнэт-тэлебачання «Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава» і наведаюць майстар-клас па развіцці інтэрнэт-рэсурсаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў сацыяльных сетках. Таксама ўдзельнікі наведаюць прадпрыемства «Беларускай гарбарна-абутковай кампаніі «Марка» і ТАА «Фортэкс-водныя тэхналогіі». Мы стараліся зрабіць пляцоўкі зыходзячы з атрыманых заявак і сектараў эканомікі, у якіх заняты ўдзельнікі форуму. Атрымаецца абмеркаваць і развіццё валанцёрства на прадпрыемствах і пытанні падтрымкі маладых лідараў. Важна, каб мы змаглі выбудаваць дыялог і далей ужо развівацца ў тым напрамку, які будзе цікавы нашай моладзі», - распавёў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.
Арганізатарамі форуму выступілі Віцебскі абласны камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Фота з архіва газеты "Віцебскія весці".