У Віцебску пройдзе стокавы кірмаш

В Витебске пройдет стоковая ярмарка
Ля канцэртнай залы «Віцебск» 18 красавіка будуць працаваць тры кірмашы – стокавы, рыбны і сельскагаспадарчы. Спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў пройдзе ў абласным цэнтры з 9:00 да 14:00.

На гандлёвай плошчы сваю прадукцыю прадставяць некалькі дзясяткаў айчынных прадпрыемстваў - вытворцаў швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў і абутку. Цэны для пакупнікоў на стокавым распродажы будуць ніжэйшыя, чым у рознічнай гандлёвай сетцы, паколькі вытворцы выстаўляюць на продаж тое, што засталося на складах з мінулых сезонаў, без рознічнай гандлёвай надбаўкі і з дадатковымі зніжкамі да адпускных цэн.

Таксама ў гэты дзень ля канцэртнай залы «Віцебск» пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш, на якім можна набыць пладаагароднінную кансерваваную прадукцыю, а таксама каўбасныя вырабы, копчанасці і паўфабрыкаты, малочную прадукцыю. Рыбгасы прапануюць купіць свежую сажалкавую і азёрна-рачную рыбу.

Акрамя гэтага, у суботні дзень сельгас кірмаркі будуць арганізаваны на Пралетарскай плошчы і Цэнтральным рынку.