У Віцебску пройдзе цырымонія перапахавання воінаў Чырвонай Арміі

В Витебске пройдет церемония перезахоронения воинов Красной Армии

5 снежня 2014 г. а 12.00 на вайсковых могілках па вул. Цітова ў г. Віцебску адбудзецца жалобны мітынг і цырымонія перапахавання воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні горада Віцебска ў 1944 г. Астанкі 23 байцоў у двух пахаваннях былі выяўлены восенню 2014 г. у Першамайскім раёне абласнога цэнтра.

11 верасня 2014 г. падчас правядзення пошукавых работ на неўлічаным воінскім пахаванні па Бешанковіцкай шашы (у раёне скрыжавання з ракой Дабрэйка) сіламі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь былі выяўлены астанкі аднаго невядомага чырвонаармейца (прыналежнасць вызначалася па знойдзеных у магіле рэштках формы і гільзах). Знойдзеныя астанкі былі накіраваны на дадатковую экспертызу ў Мінск, якая пацвердзіла, што пахаванне адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

9 кастрычніка 2014 г. пры правядзенні земляных работ у раёне Мяхавага камбіната ( вул. 2-я Прыбярэжная) работнікамі Шумілінскага ПМС былі выяўлены шматлікія чалавечыя костныя астанкі. На падставе атрыманых звестак для правядзення пошукавых і эксгумацыйных работ было падрыхтавана рашэнне Віцебскага гарвыканкама ад 13 кастрычніка 2014 г. «Аб правядзенні пошукавых работ з раскопкамі на мясцовасці» № 1338, што дазволіла 52-му асобнаму спецыялізаванаму пошукаваму батальёну Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь правесці з 20 па 24 кастрычніка 2014 г. раскопкі на месцы выяўлення астанкаў. Вынікі пошукавых работ замацаваны ў Акце аб завяршэнні пошукавых работ на пошукавым аб'екце 72 ПД ад 27 кастрычніка 2014 г.

У ходзе працы пошукавікаў былі выяўлены астанкі 22 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні горада Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вызначыць воінскую прыналежнасць і час пахавання ўдалося на падставе асобных прадметаў, выяўленых у пахаванні (47 гільзаў ад савецкіх узораў зброі (некаторыя з іх прыняты на ўзбраенне ў ходзе вайны), 2 кулі, 3 фрагменты рамяня, спражка ад рыштунку, фрагмент алоўка, фрагмент кулямётнай стужкі «Максім»).

Частка касцяных астанкаў была накіравана Следчым камітэтам на крыміналістычную экспертызу ў Мінск, што дазволіла пацвердзіць прыналежнасць знойдзеных астанкаў да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час асноўная частка астанкаў 22 савецкіх салдат, знойдзеных у раёне Мехавага камбіната, знаходзіцца ў Аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама (перададзены па акце перадачы астанкаў загінулых ад 27 кастрычніка 2014 г.). Астатнія касцяныя фрагменты, якія накіроўваліся на экспертызу ў Мінск, перададзены супрацоўнікамі Следчага камітэта Віцебскаму спецыялізаванаму камбінату грамадзянскага абслугоўвання 11 лістапада 2014 г. для часовага захоўвання і наступнага перапахавання.

На выкананне рашэння Віцебскага гарвыканкама

«Аб правядзенні пошукавых работ з раскопкамі на мясцовасці» ад 4 верасня 2014 г. № 1199 знойдзеныя астанкі 23 салдат Чырвонай Арміі будуць урачыста перапахаваны 5 снежня 2014 г. на воінскіх могілках па вуліцы Цітова ў г. Віцебску. Паколькі гэты воінскі мемарыял з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, атрымана дазвол у Міністэрстве культуры на правядзенне работ па перапахаванні на аб'екце.

Устанавленне імёнаў загінулых не ўяўляецца магчымым. Пры эксгумацыі астанкаў не было выяўлена якіх-небудзь рэчаў, што дазваляюць вызначыць асобы загінулых. Не маецца звестак аб месцах пахаванняў у гістарычных крыніцах, а таксама ў электронных базах ОБД

«Мемориал».

gorodvitebsk.by