У Віцебску пройдзе вясновы кірмаш

В Витебске пройдет весенняя ярмарка

Папоўніць агароднінныя запасы, якія значна вычарпаліся за зіму, гараджане змогуць ужо ў найбліжэйшую суботу. 21 сакавіка ў Віцебску пройдзе першы вясновы кірмаш.

З 9:00 да 14:00 жыхары і госці горада змогуць набыць якасную і свежую прадукцыю па даступных цэнах. Сустракаць гасцей кірмаш будзе ля канцэртнай залы «Віцебск».

Удзельнікамі вясновых кірмашоў стануць буйныя сельгаспрадпрыемствы, фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі, агароднінныя і садаводчыя таварыствы, прадпрыемствы перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, спажывецкія таварыствы, прыватныя прадпрымальнікі.

Жыхароў і гасцей горада прыемна здзівіць асартымент харчовых і нехарчовых тавараў. На кірмашы можна будзе набыць пладаагароднінную прадукцыю: бульбу, капусту, буракі, моркву, цыбулю, яблыкі, а таксама мёд, мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы і вэнджаніну, малочную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, сажалкавую і азёрна-рачную рыбу і многае іншае.

У гэты ж дзень кірмашовыя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Пралетарскай і рынку

«Цэнтральны» ( вул. Афіцэрская, д.2а).