У Віцебску пройдзе выстава-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця – 2013»

12 – 14 верасня 2013 года ў горадзе Віцебску адбудзецца VI спецыялізаваная выстаўка-кірмаш «Віцебшчына – за здаровы лад жыцця – 2013».

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, упраўленне аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», унітарнае прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты».

Тэматычныя раздзелы выстаўкі ўключаюць:

інфармацыйна-адукацыйныя тэхналогіі гігіенічнага выхавання і прапаганды здаровага ладу жыцця;

арганізацыя і экспазіцыя паслуг у сферы фарміравання здаровага ладу жыцця;

арганізацыя кансультацый спецыялістаў устаноў аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі захворванняў, фарміравання здаровага ладу жыцця;

арганізацыя дыягностыкі здароўя з прымяненнем экспрэс-методык для вызначэння фактараў рызыкі развіцця захворванняў;

арганізацыя выстаўкі фіта-, біявітамінных і мінеральных комплексаў;

арганізацыя выстаўкі з дэгустацыяй прадуктаў здаровага харчавання;

арганізацыя экспазіцыі паслуг турысцка-аздараўленчых комплексаў, рэабілітацыйных цэнтраў, спартыўных клубаў, турыстычных арганізацый;

правядзенне фізкультурна-масавых і культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, арганізацыя прэзентацый, віктарын, гульняў, конкурсаў, паказ відэафільмаў па пытаннях здаровага ладу жыцця, удзел груп падтрымкі, валанцёраў і інш.

Да ўдзелу ў выстаўцы запрашаюцца прадпрыемствы Беларусі, рэгіёнаў Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.

Кантактныя тэлефоны аргкамітэта выстаўкі:

УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты»: тэл/факс: +375 (212) 36-24-13; GSM: +375 (33) 675-47-89; е-mail: Chepelnikov@inbox.ru; Internet: www.cci-vitebsk.by;

ДПУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»: тэлефон/факс: +375 (212) 37-02-95; e-mail: ocgeglav@vitebsk.by; Internet: www.cge.vtb.by

?